Лясныя пажары ў канадскай правінцыі Альберта ахапілі плошчу ў 85 тысяч гектараў і распаўсюджваюцца ў паўднёвым кірунку, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Reuters

Паводле дадзеных урада рэгіёну, у тушэнні полымя ўдзельнічаюць больш за 1100 пажарных і 145 верталётаў.
На сёння з раёнаў, ахопленых ляснымі пажарамі, эвакуяаваныя больш за 88 тысяч чалавек. Смяротных выпадкаў у выніку стыхіі пакуль не зафіксавана.

AP
Людзі, вымушаныя пакінуць свае дамы, размяшчаюцца ў тым ліку на хакейных арэнах і ў школьных спартзалах.

EPA
Дакладная прычына пажараў пакуль не выяўленая. Як мяркуецца, яны паўсталі на фоне гарачага надвор'я і адсутнасці ападкаў. Улады асцерагаюцца, што іх плошча будзе расці, хоць у бліжэйшыя дні прагназуецца пахаладанне і дажджы.
Каментары