06.05.2016 / 14:43

Лукашэнка: На канвееры завода не павінна быць ніякай палітыкі 12

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання жорсткай дысцыпліны для вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі.

На гэтым сёння кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага маторнага завода.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія вытворцы ўступілі ў паласу жорсткай канкурэнцыі. Каб выпускаць тавар, прывабны па цане і якасці, патрэбна жорсткая дысцыпліна, дыктатура тэхналогіі, перакананы кіраўнік краіны. Выходзячы на новыя рынкі з новай якасцю і новым прадуктам, Беларусь зможа «выбрацца з крызіснай сітуацыі, у якую нас апусцілі», сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён дадаў, што «у асноўным гэта не наша віна, а наша бяда».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што жорсткая дысцыпліна не мае на ўвазе таго, што камусьці трэба закрываць рот.

«Чалавек мае права сказаць усё, што ён думае пра палітыку, унутраную і зьнешнюю, на прафсаюзным або агульным сходзе, які праводзіцца для шчырай размовы», - адзначыў ён. Аднак на канвееры не павінна быць ніякай палітыкі. «Тут палітыка адна - якасць», - рэзюмаваў Лукашэнка.

0
belariy / Адказаць
06.05.2016 / 14:57
разумееш, Санёк, у нармальных краінах, там, дзе кіруе рынак, а не адна асоба з калгасным сьветапоглядам, людзям не трэба тлумачыць такія прастыя ісьціны. яны самі ўсё выдатна ведаюць і стараюцца працаваць хутка і якасна, калі гэта мае сэнс. а калі ўсё робіцца толькі з-пад бізуна і праз дупу, як у нас, то ці ты вучыш каго, ці не...
0
Платонов - Котлован / Адказаць
06.05.2016 / 15:06
- Администрация говорит, что ты стоял и думал среди производства, – сказали в завкоме. – О чем ты думал, товарищ Вощев? – О плане жизни. – Завод работает по готовому плану треста. А план личной жизни ты мог бы прорабатывать в клубе или в красном уголке.
0
Беларус / Адказаць
06.05.2016 / 15:07
Без Политики на конвейере уже не обойтись... Так что эти указания потеряли свою актуальность 22 года тому назад. Теперь только Политика и Борьба за власть во всех сферах экономики Беларуси!!! Люди, просыпайтесь, примитивный политик завёл Беларусь в Тупик!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру