06.05.2016 / 17:06

Хакеістам, якія прайграюць ў фінале, дазволілі не прысутнічаць на ўзнагароджанні чэмпіёнаў свету 4

Міжнародная федэрацыя хакея дазволіла камандзе, якая прайграла ў фінале чэмпіянату свету, не чакаць працэдуры ўзнагароджання суперніка, які заваяваў золата.

Цяпер зборная, якая пацерпіць паразу ў вырашальным паядынку, пасля ўзнагароджання сярэбранымі медалямі можа не заставацца на ўручэнне чэмпіёнскага кубка. Пра гэта ТАСС паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Калерва Кумала.

Пасля фінальнага паядынку чэмпіянату свету — 2015 у Празе, дзе расейцы прайгралі Канадзе (1:6), большасць гульцоў зборнай Расіі перад выкананнем гімна каманды-пераможцы адправілася ў распранальню.

Некаторыя ўсё ж засталіся на пляцоўцы — у прыватнасці, Аляксандр Авечкін, Яўген Малкін, Віктар Ціханаў, Дзмітрый Кулікоў.

© EPA/FILIP SINGER

У жніўні мінулага года Міжнародная федэрацыя хакея аштрафавала Федэрацыю хакея Расіі па выніках гэтага інцыдэнту на 80 тысяч швейцарскіх франкаў.

«Мы ўнеслі змяненне, цяпер пасля ўручэння медалёў і перад уручэннем кубка каманда, якая прайграла, можа пакінуць цырымонію ўзнагароджання», — сказаў Кумала.

Чэмпіянат свету 2016 года пройдзе з 6 па 22 мая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

0
Охохочусь / Адказаць
06.05.2016 / 17:17
Россияне заранее пролобировали и подстраховались ???
0
ххх / Адказаць
06.05.2016 / 17:17
Какое позорище. Международная федерация хоккея прогнулась под РФ.
0
Полковник Ёдль / Адказаць
06.05.2016 / 17:35
А чаго цэ? Спорт - гэта спорт. Май гонар прайграць прыгожа. Салабоны.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру