06.05.2016 / 17:20

У расійскім Бранску вывесілі патрыятычны плакат з амерыканскім знішчальнікам 15

Жыхар расійскага горада Бранска выклаў на сваім YouTube-канале відэа з незвычайным святочным плакатам.

На банеры красуецца надпіс «Родина всегда права» і намаляваны амерыканскі знішчальнік McDonnell Douglas F-15 Eagle.

Як сцвярджае аўтар роліка, гэтым плакатам прадстаўнікі партыі «Родина» павіншавалі з 9 Мая землякоў і ветэранаў. «У нас ужо амерыканскі карабель быў, перавернуты ордэн Баявога чырвонага сцяга на помніку быў… І гэта ў самым цэнтры горада. Наша прывітанне мясцовым уладам», — іранізуе аўтар відэа.

Знішчальнікі F-15 з часу іх увядзення ў строй ў 1976 годзе выдатна паказалі сябе ў баях, збіўшы каля 100 самалётаў і верталётаў праціўніка, сярод якіх шмат савецкіх машын. Пры гэтым ні адзін F-15 Eagle ня быў збіты.

0
belariy / Адказаць
06.05.2016 / 17:24
лоооооооол ))))))))))))))))
0
Цячэ ботакс у ярок, вата здулася / Адказаць
06.05.2016 / 17:31
Як аусёды у Усярусi тры бяды - Дэбiлы, Дуракi, Дауны
0
Мордехай В. / Адказаць
06.05.2016 / 17:37
Yes, sir. Always right, заўжды трапна.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру