06.05.2016 / 21:03

Мусульманін Садык Хан перамог на выбарах мэра Лондана 3

Кандыдат ад лейбарысцкай партыі Садык Хан атрымаў перамогу на выбарах мэра Лондана. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Садык Хан са сваімі прыхільнікамі на выбарах мэра Лондана. Фота PA

Паводле папярэдніх звестак першага раўнду падліку галасоў, якія прыводзіць The Guardian, за Хана прагаласавалі 44% выбаршчыкаў. Асноўны супернік Хана - кансерватар Зак Голдсміт — набраў 35% галасоў.

Афіцыйныя вынікі выбараў мэра Лондана будуць абвешчаныя пазней.

Садык Хан — сын імігрантаў з Пакістана — стаў трэцім у гісторыі мэрам Лондана і першым мусульманінам на гэтай пасадзе.

***

Садык Хан — мусульманін, імігрант з Пакістана, адзін з васьмі дзяцей сямейнай пары, якая прыехала ў Брытанію ў 60-х гадах мінулага стагоддзя.

Яго бліжэйшы супернік Зак Голдсміт пакуль набірае 35% галасоў. Улічваючы, што большасць галасоў ўжо падлічана, гэтая розніца наўрад ці зменіцца.

Асноўны сапернік ад кансерватараў — выпускнік Ітана, сын мільярдэра Зак Голдсміт. Фота Getty.

Яўка выбаршчыкаў склала 45%, што на 7% больш, чым падчас папярэдніх выбараў мэра ў 2012 годзе.

На пасаду мэра Лондана балатаваліся яшчэ дзесяць чалавек.

Мэр Лондана кантралюе некалькі асноўных сфер ў сталіцы — транспарт, паліцыю, навакольнае асяроддзе, жыллё і гарадское планаванне.

Мэр Лондана — пасада, заснаваная ў 2000 годзе ўрадам Тоні Блэра. Ён аднавіў інстытут Рады вялікага Лондана, які быў скасаваны Маргарэт Тэтчэр.

Мэр абіраецца тэрмінам на чатыры гады, прычым абірацца можа столькі разоў, колькі захоча.

Выступаючы ў Шэфілдзе, лідар брытанскіх лейбарыстаў Джэрэмі Корбін сказаў, што кандыдат ад кансерватараў Зак Голдсміт быў уцягнуты ў кампанію па дыскрэдытацыі Садыка Хана, спрабуючы супаставіць яго з экстрэмістамі. Такая тактыка, паводле Корбіна, выйшла бокам для Голдсміта і толькі дапамагла Хану абысці свайго суперніка.

0
Австрияк / Адказаць
06.05.2016 / 22:15
то ли еще будет ;)
0
Мімахозь / Адказаць
06.05.2016 / 22:26
Так, глядзіш, Велікабрытанія вайну Індыі аб`явіць.
0
батька / Адказаць
07.05.2016 / 07:35
даже не знаю кто лучше Кличко или мусульманин
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру