Камітэт па імпічменце Федэральнага сената парламента Бразіліі прагаласаваў за пачатак суда над прэзідэнтам краіны Дылма Русеф, што можа прывесці да яе адхілення яго ад пасады.

«За» прагаласавалі 15 членаў камітэта, «супраць» - пяцёра.

У сераду на наступным тыдні павінна адбыцца галасаванне ўсяго складу Сената. Як чакаецца, сенатары большасцю галасоў выкажуцца за імпічмент Русеф, якую абвінавачваюць у маніпуляцыях з дзяржаўным бюджэтам.

Калі вынік волевыяўлення сенатараў апынецца не на карысць Русеф, то для разгляду справы яе паўнамоцтвы будуць аўтаматычна прыпыненыя на паўгода. Выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы будзе віцэ-прэзідэнт Мішэль Тэмер.

У красавіку за імпічмент прагаласавала ніжняя палата дэпутатаў парламента Бразіліі. За адстаўку было пададзена дзве траціны галасоў, неабходных паводле закона.

Працэс па справе аб злоўжываннях, у якіх падазраюць Русеф, можа зацягнуцца на паўгода.

Яна сцвярджае, што не здзяйсняла нічога супрацьзаконнага, а спробу абвясціць ёй імпічмент называе пераваротам.

У выпадку яе зняцця з пасады завершыцца 13-гадовы перыяд знаходжання ва ўладзе левай Рабочай партыі Бразіліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?