Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі на мяжы больш за 85 тысяч упаковак лекавага сродку.
Як паведамляе прэс-служба ДМК, з Літвы праз пункт пропуску «Катлоўка» ўвозіліся, паводле прадстаўленых мытнаму органу дакументаў, прадукты харчавання.
Аднак у выніку мытнага кантролю грузавога адсека аўтамабіля ўстаноўлена, што фактычна перамяшчаецца буйная партыя лекавага сродку, для якога на тэрыторыі ЕАЭС патрабуецца адпаведны дазвол.
У адпаведнасці з заканадаўствам тавар, паводле папярэдняй ацэнкі, коштам каля 7 млрд. беларускіх рублёў канфіскаваны.
Па дадзеным факце Ашмянскай мытняй распачаты працэс па ч. 1 арт. 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.