Тэлеканал CBS News анансаваў выпуск перадачы «60 хвілін», у якім экс-супрацоўнік РУСАДА Віталь Сцяпанаў раскажа пра тое, што, прынамсі, чатыры расійскія спартсмены, што заваявалі залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сочы, прымалі допінг. Выпуск будзе паказаны 8 мая.

У анонсе гаворыцца, што Сцяпанаў звязаўся па Skype з Грыгорыем Родчанкавым, былым кіраўніком маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, які ў цяперашні час пражывае ў ЗША. Той распавёў, што парушэнням антыдопінгавых нормаў на Алімпіяды-2014 спрыялі агенты расійскіх спецслужбаў. «ФСБ спрабавала кантраляваць кожны крок антыдопінгавага працэсу ў Сочы», - цытуе Сцяпанава CBS.

Пры гэтым Родчанкаў нібыта валодае «спісам Сочы», у якім значацца імёны расійскіх спартоўцаў, якія прымалі забароненыя прэпараты. Мінімум чацвёра з іх выйгралі на тых гульнях золата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?