07.05.2016 / 11:50

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі 3

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі.

«Гэта гістарычная дата вось ужо 71 год з'яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў», — цытуе словы кіраўніка краіны яго прэс-служба.

«У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон! Мы будзем вечна помніць і свята шанаваць імёны мільёнаў - тых, хто змагаўся за незалежнасць Айчыны, хто працаваў не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты», — гаворыцца ў віншаванні.

0
Inhvar / Адказаць
07.05.2016 / 12:21
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі..перамогi расейцаў над германцамi у 1945? Дарэчы,якая там была колькасьць Народнай Мiлiцыi у БССР?
0
Мікола4 / Адказаць
07.05.2016 / 18:23
Inhvar, Вы паўтараеце тэзісы расейскай прапаганды пра тое, што толькі маскоўцы выратавалі свет ад карычневай чумы
0
Valadzimir / Адказаць
07.05.2016 / 23:38
Нешта я не зразумеў. Дзень Перамогі пасьлязаўтра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру