Хілары Клінтан | Барак Абама |
Сэнатар Барак Абама упэўнена перамог на першасных выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Паўночная Караліна, ягоная суперніца Хілары Клінтан зь мінімальным адрывам здабыла перамогу ў Індыяне.
У Паўночнай Караліне Абама набраў 56 адсоткаў галасоў супраць 42 атрыманых Клінтан. Гэтая перамога разглядаецца як важны крок да вылучэньня Абамы кандыдатам у прэзыдэнты.
Наступнае галасаваньне адбудзецца 13 траўня ў штаце Заходняя Віргінія.
Рэспубліканская партыя ўжо вызначыла свайго кандыдата на восеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах — гэта сэнатар Джон Маккейн.