07.05.2016 / 13:17

Ташкенцкія міліцыянеры зрываюць георгіеўскія стужкі з аўтамабіляў 29

У «Азадлік» (Узбекскую рэдакцыю радыё «Свабода») звярнуўся жыхар Ташкента Маруфжон і адправіў рэпарцёрам фатаграфію, на якой адлюстравана «георгіеўская стужка», павешаная на ўнутрысалоннае люстэрка яго аўтамабіля. Суразмоўца паскардзіўся, што напярэдадні супрацоўнікі міліцыі, якія спынілі яго машыну, загадалі яму зняць з люстэрка «Георгіеўскую стужку».

— Нарад міліцыі спыняе кожны аўтамабіль, у салоне якіх павязана «георгіеўская стужка». Затым кіроўцам загадваюць прыбраць стужкі. Калі я спытаўся ў іх: «Навошта гэта трэба?», яны мне заявілі: «Гэта пагроза дарожнай бяспекі і перашкаджае кіраванню аўтамабілем». Я зразумеў, што задаваць ім лішнія пытанні не варта. Маю машыну правяраў адзін лейтэнант, ззаду стаялі яшчэ чатыры міліцыянты, - кажа жыхар Ташкента Маруфжон, які некалькі дзён таму ўзяў «георгіеўскую стужку» ў пасольстве Расіі, каб прывязаць яе да ўнутранысалоннага люстэрка свайго аўтамабіля.

Між тым, як паведамляе інтэрнэт-выданне Uzmetronom, першае паведамленне ў рэдакцыю дадзенага выдання на дзеянні супрацоўнікаў ГУБДД МУС Узбекістана, якія змушаюць кіроўцаў аўтатранспарту здымаць «георгіеўскія стужкі», прымацаваныя ў гонар 71-й гадавіны Дня перамогі, паступіла 4 мая гэтага года.

0
АСАВ / Адказаць
07.05.2016 / 13:24
Малойцы. Прэч сепарскую сымболіку,цікава ў расейскай амбасадзе ў Менску таксама распаўсюджваюць гэтую брыду? Ці адкуль яно ў нас бярэцца?!
0
МатрУна / Адказаць
07.05.2016 / 13:43
спросила на днях у охранника гастронома почему у него на груди ленточка георгиевская . Сказал , что сам родом с СССР и вообще - сибиряк он . Здоровый лоб и что он делает тут непонятно . Может готовит крымнаш )))) А на мои слова , что у самого президента на груди - белорусская символика- красно-зелёная ленточка и цвет яблони , уверенно сказал : а мне наплевать , что у него на груди . ....вот такое "уважение" и к президенту , и к белорусской символике ))))
0
Цётка з плошчы / Адказаць
07.05.2016 / 14:25
у нас это повязывают на антенны машин члены БРСМ по указанию своих руководителей, то есть у нас это часть государственной плитики
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру