6 мая ў Маладзечне людзі «адбілі» жанчыну, што гандлявала кветкамі, у супрацоўнікаў міліцыі. Зараз у дачыненні да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў гандлю і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Каля 10-й гадзіны 6 мая каля гарадскога рынку ў Маладзечне камісія ў складзе прадстаўнікоў аддзела гандлю і паслуг райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама камунальных службаў праводзіла рэйдавыя мерапрыемствы па выкананні правілаў гандлю і прафілактыцы фактаў гандлю ў неўстаноўленых месцах.

Супрацоўнікаў міліцыі да гэтага мерапрыемства прыцягнулі з мэтай аховы грамадскага парадку. Члены камісіі выявілі факт гандлю ў неўстаноўленым месцы з боку адной з грамадзянак, якая з латкоў прадавала вазонныя кветкі.

У ходзе разбору жанчына адмовілася называць членам камісіі свае аб'ектыўныя ўстановачныя дадзеныя. Яны звярнуліся да супрацоўніка міліцыі па дапамогу ва ўстанаўленні асобы жанчыны, у дзеяннях якой ўгледжваўся факт правапарушэння.

На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка міліцыі назваць свае ўстановачныя дадзеныя жанчына не рэагавала. Супрацоўнік міліцыі прапанаваў жанчыне прайсці ў РАУС для высвятлення асобы. На гэта жанчына распачала актыўныя дзеянні, каб пакінуць месца інцыдэнту.

Супрацоўнік міліцыі рушыў услед за ёй, папярэджваючы аб недапушчальнасці здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і непадпарадкаванні законным патрабаванням, а таксама пра тое, што да яе могуць быць ужытыя фізічная сіла або спецыяльныя сродкі. Жанчына распачала спробу ўцячы з месца здарэння і стала адштурхоўваць супрацоўніка міліцыі? гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Пасля неаднаразовых папярэджанняў і патрабаванняў паводзіць сябе спакойна, супрацоўнік міліцыі прыняў рашэнне прымяніць спецсродкі.

Да гэтага часу на месцы інцыдэнту сабралася група людзей, асобныя з якіх пачалі бурна выказвацца з нагоды таго, каб затрыманую адпусцілі. Для ўрэгулявання сітуацыі на месца дадаткова прыбылі супрацоўнікі міліцыі і кіраўніцтва Маладзечанскага РАУС. У выніку пасля высвятлення асобы грамадзянкі яе з месца здарэння адпусцілі.

Факт ужывання спецсродкаў зарэгістраваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі. У дачыненні да 41-гадовай мясцовай жыхаркі, якая раней неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці (у тым ліку за гандаль ва неўстаноўленых месцах і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць) пачаўся адміністрацыйны працэс. У яе дзеяннях угледжваюцца прыкметы здзяйснення правапарушэнняў, звязаных з парушэннем правілаў гандлю і непадпарадкаваннюзаконнаму патрабаванню службовай асобы.

Фігурантка па ўласнай ініцыятыве ўжо наведала Маладзечанскі РАУС. Ёй растлумачылі нормы дзеючага заканадаўства. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?