Святы выклікалі павелічэнне патоку ў памежных пунктах пропуску. На выезд у некаторых пунктах пропуску ўтварыліся чэргі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Паводле традыцыі, найбольш складаная абстаноўка склалася на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог». Паводле інфармацыі на 17.50 выезду ў Літву чакаюць 100 грузавых і 70 легкавых аўтамабіляў. У Катлоўцы ўтварылася чарга з 20 грузавых і 50 легкавых машын. У «Прывалцы» на выезд стаяць 50 легкавых аўтамабіляў.

Невялікія чэргі ёсць і на польскім напрамку. У пункце пропуску «Бераставіца» магчымасці ўехаць у Польшчу чакаюць 50 легкавых машын.

Ёсць чэргі і ўезд ва Украіну — у пункце пропуску «Новая Рудня» сабралося 80 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску «Новая Гута» — 30 машын.

У Дзяржаўным памежным камітэце ўтварэнне чэргаў звязваюць са святочнымі днямі. Інфармацыя пра чэргі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу абнаўляецца на інтэрактыўнай карце кожныя дзве гадзіны. У ДПК рэкамендуюць кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных дадзеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?