Былы міністр нафты Алі ан-Нуаймі, Reuters.com

Былы міністр нафты Алі ан-Нуаймі, Reuters.com

Кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд сваім указам зняў з пасады кіраўніка міністэрства нафты Алі ан-Нуаймі. Яго месца зойме Халід аль-Фаліх, які ўзначальвае найбуйнейшую нафтавую кампанію каралеўства.

Згодна з указам саудаўскага караля Салмана, Алі ан-Нуаймі, які займаў пасаду міністра нафты Саудаўскай Аравіі з 1995 года, пакіне сваю пасаду, паведамляе Reuters. Пасаду ан-Нуаймі зойме Халід аль-Фаліх, тым жа ўказам вызвалены ад пасады міністра аховы здароўя.

Іншы ўказ караля, таксама апублікаваны 7 мая, прадугледжвае, што цяпер Міністэрства нафты заменіць новае ведамства — Міністэрства энергетыкі, прамысловасці і мінеральных рэсурсаў, ўзначальваць якое будзе аль-Фаліх. Новы міністр таксама ўзначальвае найбуйнейшую нафтавую кампанію краіны Saudi Aramco.

Як адзначае Bloomberg, як і яго папярэднік, аль-Фаліх не з'яўляецца членам саудаўскай кіруючай сям'і, і яго прызначэнне каралём Салманам адпавядае прынятай у краіне практыцы, калі нафтавай прамысловасцю кіруе міністр, які не ўваходзіць у каралеўскую сям'ю.

Акрамя таго, кароль змяніў яшчэ шэраг міністраў у сваім урадзе і стварыў новае ведамства - Міністэрства культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?