radiopolsha.pl

radiopolsha.pl

Паліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў акцыі ў 45 тысяч чалавек, а яе арганізатары сцвярджаюць, што на вуліцы выйшла каля чвэрці мільёна грамадзян. Мітынгоўцы пратэставалі супраць палітыкі кіруючай кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасьць».

«Сёння мы сабраліся разам для таго, каб не дапусціць кашмару аўтарытарнай улады», — заявіў кіраўнік партыі «Грамадзянская платформа» Гжэгаж Схетына перад пачаткам маршу. «Мы не дапусцім парушэння дэмакратыі, вяршэнства права і Канстытуцыі. Мы не дамо на гэта сваёй згоды», — падкрэсліў ён.

На думку Гжэгажа Схетыны, антыеўрапейская дзейнасць — «гэта прамая дарога на Усход». «Мы не згодныя на жалезную заслону, не згодныя з адпрэчаннем Еўропы. Мы ёсць і мы будзем у Еўропе», - заявіў ён.

У маршы браў удзел былы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. «Мы ўсе выдатна разумеем, што прыйшлі сюды не таму, што нам добра разам, а таму — што ў Польшчы дрэнна. Мы тут, каб змагацца за польскую свабоду, польскую дэмакратыю і польскае права нармальна функцыянаваць у Еўрапейскім саюзе», - заявіў ён.

***

Раней партыя «Права і справядлівасць» падвергнулася крытыцы з боку Еўракамісіі. Прэтэнзіі выклікалі ўнесеныя ёю змены ў законы, якія рэгулююць дзейнасць спецслужбаў і медыярынак, а таксама праведзеная судовая рэформа.

Найбольш моцны рэзананс выклікала менавіта судовая рэформа, істотна змяніла прынцып працы Канстытуцыйнага суда краіны. Польскія ўлады зацвердзілі яе ў снежні мінулага года.

Зараз для вынясення рашэння за яго павінны прагаласаваць дзве траціны з усіх суддзяў Канстытуцыйнага суда. Парламент атрымаў права адхіляць суддзяў, а суд адначасова пазбавіўся права прызнаваць прэзідэнта краіны няздольным выконваць свае абавязкі.

У сярэдзіне сакавіка Рада Еўропы заявіла, што рэформа істотна абцяжарыць працэс разгляду скаргаў канстытуцыйным судом і прывядзе да павелічэння тэрміну вынясення рашэнняў па іх.

Еўракамісія вырашыла праверыць, ці не парушае рэформа прынцып вяршэнства закона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?