iihf.com
На чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Пецярбургу і Маскве, зборная Беларусі пацярпела другую паразу. 7 мая яна прайграла камандзе ЗША з лікам 3:6 (0:2, 2:3, 1:1).
Нагадаем, што 6 мая наша зборная прайграла Фінляндыі 2:6.
У панядзелак, 9 мая, Беларусь гуляе з Канадай (16:15), 11 мая — са Славакіяй (16:15), 13 мая — з Германіяй (20:15), 14 мая — матч з Венгрыяй (16:15), 17-га — з Францыяй (16:15).
***
У 1/4 фіналу выходзіць чатыры каманды з групы. Пакідае, паводле рэгламента, элітны дывізіён зборная, што зойме 8-е месца. Але наступны чэмпіянат свету пройдзе адразу ў дзвюх краінах — Германіі і Францыі, таму гэтыя зборныя не пакінуць эліту. Таму беларусам трэба фінішаваць вышэй за Славакію ці Венгрыю.
***
Сёння ў нашай групе Славакія перамагла Венгрыю 4:1, а Францыя выйграла па булітах у Германіі 3:2.
Група В: Фінляндыя, Канада, Славакія — 3 (1 гульня), ЗША — 3 (2), Францыя — 2 (1), Германія — 1 (1), Венгрыя — 1 (1), Беларусь — 0 (2).