Прадстаўнікі расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» ў рамках свайго мотапрабегу «Дарогамі Перамогі» дабраліся да Прагі.

Тут актывісты сустракалі іх, зладзіўшы жывы «калідор ганьбы».

На праскай вуліцы актывісты са сьцягамі Ўкраіны, ЗША, Эўразьвязу і NATO скандавалі «Ганьба!», «Гэць!» у бок калёны матацыклістаў.

Нехта выкрыкваў «Далоў акупантаў!», «Чамадан! Вакзал! Расея!».

Байкеры ў адказ сыгналілі і ехалі далей.

Прабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» па маршруце Масква — Бэрлін праходзіць штогод. Гэтай акцыяй, як сьцьвярджаюць байкеры, яны імкнуцца адзначыць сьвята «перамогі над нацызмам».

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург» — сябар расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна.

Залдастанаў уваходзіць у пералік асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЗША і Канады, уведзеныя з-за расейскай анэксіі ўкраінскага Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?