Масавае забойства пяцярых байкераў адбылося раніцай 8 мая ў вёсцы Чолахава, што ў Падмаскоўі.

Ахвярамі забойцы, супрацоўніка прыватнага ахоўнага прадпрыемства Іллі Асеева, сталі пяцёра яго знаёмых-байкераў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Асееў прыехаў у вёску разам з матацыклістамі.

Яны павінны былі ўзяць удзел у арганізацыі святкавання Дня Перамогі. Разам з імі былі дзве дзяўчыны, якія ў выніку сталі сведкамі забойства.

Фото: ВКонтакте

Фота забойцы з ягонай старонкі «ВКонтакте»

Ноччу Асееў выпіваў разам са сваімі знаёмымі. Але падчас п'янкі паміж ім і байкерамі адбылася сварка.

Па словах мужчыны, яго пабілі на вачах у дзяўчат і прагналі з намётавага лагера. Будучы нецвярозым, ён вырашыў адпомсціць.

Фото: ГСУ СК РФ по МО

Месца злачынства. Фота расійскай паліцыі

Асееў — дзейны супрацоўнік прыватнага ахоўнага прадпрыемства. Таму ён добра валодае зброяй.

Вярнуўшыся да сваіх таварышаў з карабінам «Сайга», ён пачаў страляць.

Аднаго з байкераў ён забіў ля вогнішча, астатніх — у намётах.

Першага ён таксама дабіў нажом. 

Скрываўленыя рэчы і нож Асееў кінуў у вогнішча.

З месца жорсткай расправы ён уцёк на сваёй машыне, якую пазней пакінуў непадалёк у лесапаласе.

У выніку праз некалькі гадзінаў мужчыну затрымалі, ён ужо прызнаўся ў забойствах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?