Славенія, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, назвала абвяшчэньне Беларусьсю пэрсонамі нон грата і высылку 10 амэрыканскіх дыпляматаў «неправамернай і шкоднай для інтарэсаў народу Беларусі».
Старшынства Эўразьвязу выказала салідарнасьць са Злучанымі Штатамі і іх дыпляматычнай службай.
Ад імя Эўразьвязу Славенія заклікала ўлады Беларусі перагледзець гэтае рашэньне і зрабіць тэрміновыя крокі, якія дазволілі б нармалізаваць адносіны паміж Беларусьсю і ЗША на базе узаемавыгаднага супрацоўніцтва.