У Мазыры ад выбуху кола ў гарадзкім аўтобусе пацярпелі чацьвёра дзяцей.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкаму, надзвычайнае здарэньне адбылося 6 траўня. Падчас руху аўтобуса «Ікарус» адбыўся выбух унутранага левага кола, у выніку чаго парвалася мэталічная частка кузава. У цэнтральную раённую бальніцу былі дастаўлены дзеці 1994, 1995 і 1997 гадоў нараджэньня з траўмамі ног і пранікаючым раненьнем вока, а таксама дзіця 2003 году нараджэньня, у якога назіралася пачырваненьне вачэй.

Праверку здарэньня праводзіць пракуратура Мазырскага раёну.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0