Зборная Казахстана – адна з галоўных сенсацый чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць гэтымі днямі ў Маскве і Санк-Пецярбурзе.

Спачатку казахі абсалютна нечакана перамаглі моцных швейцарцаў. А пасля ва ўпартай барацьбе ўсё ж саступілі Расіі (4:6). Хаця яшчэ ў трэцім перыядзе лік быў роўным (4:4).

Запамінаецца Казахстан пакуль не толькі гульнёй, але і эмацыйнымі паводзінамі свайго галоўнага трэнера Андрэя Назарава. Гэта той самы спецыяліст, які некалі палез у бойку з заўзятарамі на «Мінск-Арэне».

У перапынку гульні паміж Казахстанам і Расіяй Андрэй Назараў не дазволіў капітану каманды Раману Старчанка даць абавязковае флэш-інтэрв’ю. Назараў літаральна пацягнуў гульца за сабой. «Давай, сканчваем», — сказаў настаўнік.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі Андрэй Назараў гэтак растлумачыў свае паводзіны: «Усё на эмоцыях, гульня эмацыйная, а тут прыгожая дзяўчына Наталля Кларк стаіць! Каб хлопцы не расслабляліся – я Рамана забраў. Была б несімпатычная – пакінуў бы».

Наталля Кларк – была вядучай перадачы «Спорт-Весті» на тэлеканале «Расія», цяпер працуе на «Матч-ТВ». Кларк – гэта яе сапраўднае прозвішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?