Амаль 104 мільёны рублёў выплаціць кампанія «Кронаспан» (Смаргонь, Гродзенская вобласць) за забруджванне вод ракі Вілія.

Фота сайта АПБ.

Фота сайта АПБ.

На вясёлкавую плёнку на паверхні вады Віліі каля аднаго з выпускных калектараў, а таксама на ўстойлівы хімічны пах лакафарбавых вырабаў звярнулі ўвагу актывісты грамадскага аб`яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Яны зрабілі запыт у Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і праверка пацвердзіла забруджванне ракі сцёкавымі водамі, паведамляе прэс-служба АПБ.

Аналіз проб сцёкавых вод, зроблены Смаргонскай міжраённай лабараторыяй аналітычнага кантролю, паказаў перавышэння межава дапушчальных канцэнтрацый хімічных рэчываў. Першапачаткова пад падазрэнні трапіў Смаргонскі агрэгатны завод, і мясцовая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распачала пазапланавую праверку прадпрыемства. Неўзабаве знайшоўся сапраўдны вінаваты таго, што адбываецца, — ЗТАА «Кронаспан», якое вырабляе драўняныя пліты.

Устаноўлена, што кампанія незаконна далучыла сваю ліўневую каналізацыю ў сістэму ліўневай каналізацыі агрэгатнага завода. Гэта пацвердзілася падчас пазапланавай праверкі «Кронаспана».

Вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці, частку пакарання ім ужо абвясцілі. «Пакуль складзены адміністрацыйны пратакол на 103,9 мільёна рублёў — гэта пакаранне за забруджванне воднага аб`екта сцёкавымі водамі. Зараз праводзіцца разлік шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю. Думаю, гэтая сума перавысіць адміністрацыйнае пакаранне ў некалькі разоў», — паведаміў спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Цімафей Піка.

Актывісты АПБ заклікаюць грамадзян, якія заўважылі верагоднае забруджванне вадаёмаў, аператыўна інфармаваць пра гэта мясцовыя інспекцыі Мінпрыроды і па магчымасці фіксаваць тое, што адбываецца, на фота і відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?