У Мінску 10 мая на Радаўніцу абмяжуюць стаянку транспартных сродкаў на некаторых вуліцах

З 7:30 да 20:00 будзе абмежаваная стаянка па вул. Кульман на ўчастку ад вул. Багдановіча да вул. Крапоткіна, па вул. Арлоўскай на ўчастку ад вул. Карастаянавай да пл. Бангалор, па вул. Багдановіча на ўчастку ад пл. Бангалор да вул. Кульман, па вул. Убарэвіча на ўчастку ад праезда Галадзеда да вул. Ташкенцкай, па мясцовым праездзе ўздоўж пр. Незалежнасці ад вул. Русіянава да вул. Старынаўскай.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў з просьбай не пакідаць свае транспартныя сродкі на названых участках дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?