Іракскія вайскоўцы заявілі, што знайшлі лабараторыю ІД па вытворчасці хімічнай зброі.

Лабараторыя была знойдзена ў горадзе Хіт, што знаходзіцца на захадзе краіны. Нядаўна іракскія ваенныя аднавілі кантроль над гэтым горадам.

У лабараторыі былі вялікія запасы хлору і іншых атрутных матэрыялаў, а таксама абсталяванне для вытворчасці хімічнай зброі.

Паведамленні пра тое, што баевікі ІД выкарыстоўвалі задушлівы газ, паступалі і раней. Напрыклад, ён выкарыстоўваўся пры нападзе на горад Таза ў Іраку. Жыхары паведамляюць, што баевікі абстралялі горад ракетамі, начыненымі атрутнымі рэчывамі. Некалькі сотняў чалавек атруціліся.

У пачатку сакавіка амерыканскія ваенныя захапілі жыхара Ірака, які распрацоўваў хімічную зброю для ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?