Непрыемнай гісторыяй скончыўся візіт госця з Мінска на Аўгустоўскі канал. Спрабуючы дастаць зламаны катар, ён патапіў свой аўтамабіль.
Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, таксама не змаглі дапамагчы. На дапамогу прыйшлі памежнікі — прычапіўшы аўтамабіль тросам да магутнага Урала, выцягнулі-такі патанулую машыну і прычэп.
Па словах відавочцаў пад вадой аўтамабіль прабыў каля 4-х гадзін.