У Беларусі ў сераду, 11 мая, чакаюцца навальніцы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 19-25 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?