10.05.2016 / 17:40

Якубовіч: Блогеры нівеліруюць інфармацыйнае поле 14

Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На гэтым аспекце засяродзіў увагу падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў», паказанай 8 мая ў эфіры канала «Беларусь 1», галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч.

Удзельнікі клуба абмеркавалі зварот у блогу журналіста Віктара Марціновіча, які заявіў, што «медыйнае слова дэвальвавалася, уладу больш не цікавіць тое, што мы пра яе думаем» і паскардзіўся на адсутнасць аналітычных матэрыялаў.

«Марціновіч паставіў пытанне, але прааналізаваць, відавочна, не змог. Справа ў тым, што на сур'ёзнае крытычнае выступленне і «Народнай волі», і «Савецкай Беларусі», і тэлебачання мясцовыя і цэнтральныя ўлады рэагуюць, — сказаў Павел Якубовіч. — Але гаворка ідзе пра іншае. Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На фоне напаўскандальнай нікчэмнай інфармацыі грамадскасць перастала давяраць выступам прэсы, тэлебачання, радыё».

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, вядучы тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» Генадзь Давыдзька адзначыў, што на апошнім тыдні папулярнымі тэмамі ў медыйнай прасторы былі канфлікт кіроўцы і пешаходаў, якія не падзялілі зялёную зону, інцыдэнт з бамжом у мінскім метро, дзеянні бацькі, які трымаў хлопчыка, пакуль таго біў яго сын, рабаванне падлеткамі крамы, спроба самагубства жанчыны на Мінскім моры.

Сёння інфармацыі стала так шмат, што спажывец не паспявае яе «пераварыць», павялічылася колькасць сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці тэлевізійных каналаў, сказаў галоўны рэдактар штотыднёвіка «Аргументы і факты ў Беларусі» Ігар Сакалоў. У сувязі з гэтым Генадзь Давыдзька заўважыў, што кіраўнікі СМІ і самі журналісты, каб прыцягнуць увагу, вымушаныя даваць кідкія загалоўкі і выбіраць крымінальныя сюжэты.

0
Беларус_Мянчук / Адказаць
10.05.2016 / 17:47
Блогеры - частка інфармацыйнай прасторы. Калі наведвальнасць блогера 100 000, а якой-небудзь дзяржаўнай газэты 1000, то гэта праблема рэдакцыйнай рады гэтай газэты, а ня блогера. Змаганне з блогерамі - адкрыты пасыл супраць свабоды слова. п.с. у 2006 г. Якубовіч ліў слёзы, як Казулін "парушыў свабоду слова", парваўшы першы ліст СаўБелкі ў жывым этэры з фоткай Ярмошынай і Лукашэнкі.
0
Кнехт / Адказаць
10.05.2016 / 17:57
На фоне напаўскандальнай нікчэмнай інфармацыі грамадскасць перастала давяраць выступам прэсы, тэлебачання, радыё» === Так, скончыліся для вас залатыя дзесяцігоддзі адзінагалосся - калі вы, ўлада, ўсё тлумачылі, а мы, народ, маўкліва "ўнімалі". Зараз мы самі з вусамі. І вашы байкі, спробы маніпуляцый блогеры разносяць ушчэнт. Вам цяжка стала працаваць, мы разумеем. Вам даводзіцца ўлічваць "што скажа Мар'я Аляксееўна" - тобта хлусіць стала складаней, маніпуляваць даводзіцца танчэй. Вам хочацца спыніць час, вярнуцца назад у зону камфорту. Але цягнік сыйшоў. Сыходзьце і вы, калі не ў стане адпавядаць выклікам часу.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
10.05.2016 / 18:10
Ён прапануе прыз або грошы?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру