Летась увосень група зламысьнікаў разабрала частку рэйкавага палатна на дзейным чыгуначным адгалінаваньні між прадпрыемствам «Экамол» і станцыяй Руміна ў Аршанскім раёне.
Гэта прывяло да аварыі: сышоў з рэек манэўравы цеплавоз і два грузавыя вагоны. Кагадзе суд вызначыў меру пакараньня для рэйкавых злодзеяў. Два браты прызнаныя вінаватымі ў замаху на крадзеж, учынены групай асоб, наўмысным пашкоджаньні шляхоў зносін, якое спрычынілася дзеля неасьцярожнасьці да стратаў у буйным памеры.
Ім давядзецца правесьці за кратамі па чатыры гады й тры месяцы. Іхні сябрук як памагаты ўчыненьня злачынства, прысуджаны да двух гадоў зьняволеньня. Апроч таго, выкрадальнікам рэек прыйдзецца сплаціць шкоду ў суме больш як 30 мільёнаў рублёў.