Вытворца гульнявых аксесуараў Razer абвясціў аб пошуку спецыяліста ў галіне мабільных распрацовак. Пра гэта паведамляе Ubergizmo.

Паведамленне з інфармацыяй аб пошуку спецыяліста апублікаваў у сваім твітэры выканаўчы дырэктар Razer Мін-Лян Тан. У апісанні вакансіі гаворыцца, што кандыдат павінен валодаць ведамі ў галіне сучасных ARM-сістэм і кампанентаў, а таксама быць знаёмы з апошнімі навінкамі мабільных прылад і планшэтаў. Акрамя таго, ён павінен быць геймерам.

Такім чынам, Razer можа пачаць выпускаць смартфоны, планшэты або партатыўныя гульнявыя прыстаўкі. Аднак у кампаніі пакуль ніяк гэта не пракамэнтавалі. Цяпер Razer акрамя ноўтбукаў і гульнявых аксесуараў выпускае фітнес-бранзалеты і смарт-гадзіны.

Раней паведамлялася пра тое, што Razer набыў вытворцаў гульнявой прыстаўкі на Android Ouya.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0