Прэзідэнт Барак Абама стане першым дзейным прэзідэнтам ЗША, які наведае японскі горад Хірасіма пасля яго ядзернай бамбардзіроўкі амерыканскай авіяцыяй ў 1945 годзе.

Як заявіў прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст, прэзідэнт прыедзе ў Хірасіму разам з японскім прэм'ерам Сіндза Абэ, а пасля адправіцца ў В'етнам.

«Прэзідэнт зробіць гістарычны візіт у Хірасіму разам з прэм'ер-міністрам Абэ, каб падкрэсліць сваю прыхільнасць ідэі спакойнага і бяспечнага свету без ядзернай зброі», — заявіў Эрнэст.

У красавіку горад наведаў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы. Ён усклаў вянок у памяць ахвяр ядзернага выбуху і пакінуў запіс у гасцявой кнізе. Керы стаў першым дзяржаўным сакратаром, які наведаў Хірасіму, і заявіў, што ганарыцца гэтым.

Тады ж паведамлялася, што ў маі горад можа наведаць і Абама, аднак дакладнай інфармацыі на гэты конт не было. Да цяперашняга часу дзейныя прэзідэнты ЗША Хірасіму не наведвалі. У 1984 году туды прыязджаў былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, але яго паўнамоцтвы да таго моманту ўжо мінулі.

Ядзерная бамбардзіроўка Хірасімы адбылася 6 жніўня 1945 года. Бомба па мянушцы «Малыш» («Little Boy») выклікала цеплавую хвалю, якая дасягнула тэмпературы ў 4 тысячы градусаў і распаўсюдзіліся ў радыусе 4,5 кіламетраў, фактычна знішчыўшы ўвесь горад.

Выбух бомбы і яго наступствы забралі жыцці 140 тысяч чалавек. Пры гэтым некаторыя гісторыкі лічаць, што бамбаванне дапамагло наблізіць канец Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?