Сямідзесяцігадовая жыхарка Індыі ўпершыню стала маці, паведамляюць інфармагенцтвы.

Шчаслівая падзея ў жыцці 72-гадовай Каур і яе 79-гадовага мужа Махіндэра Сінгх Гіла адбылася яшчэ 19 красавіка, аднак была абвешчаная толькі цяпер.

Сямейная пара пасля 46 гадоў шлюбу амаль страціла надзею на нараджэнне дзіцяці, але вырашыла паспрабаваць працэдуру ЭКА (экстракарпаральнага апладнення). Рашэнне па правядзенні працэдуры ЭКА медыкі прынялі па выніках аналізаў, якія паказалі, што жанчына можа вынасіць дзіця. Далджынжэр Каур на працягу двух гадоў лячылася ад бясплоддзя і пасля завяршэння курсу нарадзіла хлопчыка. Малы нарадзіўся здаровым, яго вага пры нараджэнні склала 2 кг.

Гэта не першы выпадак у Індыі, калі маці становіцца жанчына ў гэтакім узросце. У 2008 годзе жыхарка штата Утар-Прадэш у 72 гады нарадзіла двайнят.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0