У Менску 9 траўня ад 10:30 да 13:30 ў сувязі з правядзеньнем сьвяточных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі закрыюць рух усіх відаў транспарту.

Нельга будзе праехаць:

  • па праспэкце Незалежнасьці (б. Скарыны) ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Казлова),
  • па вуліцы Кісялёва (ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі),
  • Камуністычнай (ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду),
  • Фрунзэ (ад вуліцы Першамайскай да парка Горкага),
  • Леніна (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Маркса).

У сувязі з правядзеньнем сьвяточнага салюту ля абэліску «Менск — горад‑герой» з 21:30 да 22:20 часткова будзе закрыты рух транспарту па праспэкце Машэрава — ад вуліцы Даўмана да Ціміразева (на ўчастку былых вуліц Ерусалімскай і Дразда).

Паглядзець на мапе Google’a

Дзяржаўтаінспэкцыя прыносіць выбачэньні за часовыя нязручнасьці й рэкамэндуе кіроўцам выключыць з свайго маршруту гэтыя ўчасткі вулічна‑дарожнай сеткі.

Урачыстае шэсьце, прысьвечанае Дню Перамогі пачнецца а 12‑й гадзіне ад Кастрычніцкай плошчы й пройдзе па праспэкце Незалежнасьці. Удзел у ім возьмуць каля шасьці тысяч чалавек. Вэтэраны вайны праедуць на дванаццаці яскрава ўпрыгожаных аўтамабілях «УАЗ».

Паводле агенцтва «Мінск‑навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0