11.05.2016 / 18:40

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне ЕГУ 39

Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Як гаворыцца ў тлумачэнні, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці універсітэта, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.

Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй.

Мікола Бугай

0
Юзік / Адказаць
11.05.2016 / 18:55
Рэд. Выдалена.
0
le mantar / Адказаць
11.05.2016 / 18:57
Ой, не магу! Зараз ліберальныя-талерантныя разарвуцца напалам, як тая мартышка - і ЕГУ шкада, і мігрантаў, ай-яй %)
0
туповатеньки хохмач / Адказаць
11.05.2016 / 19:00
"гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў" - да уж.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру