У Сірыі загінуў расейскі вайсковец Антон Ярыгін, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка расійскай вайсковай базы «Хмеймім».
Ярыгін быў паранены ў правінцыі Хомс, дзе суправаджаў аўтамабілі расійскага цэнтра прымірэння варагуючых бакоў. «Паранены вайсковец быў аператыўна дастаўлены ў шпіталь, дзе расійскія вайсковыя медыкі на працягу двух сутак змагаліся за жыццё Антона, але выратаваць яго не ўдалося», - сказаў суразмоўца агенцтва.