А другой гадзіне ночы па беларускім часе наша каманда правяла заключны матч групавога турніру супраць зборнай Францыі.
Да гэтага дня і беларусы, і французы ня мелі набраных пунктаў, таму гульня для абедзьвюх дружын была вырашальнай. У цэлым, наша каманда не дала засумнявацца, што мацней за французаў. Закінуўшы ў кожным з пэрыядаў па шайбе, беларусы перамаглі – 3:1 (Калюжны, Угараў, Андрэй Касьціцын).
У матчы нарэшце разварушылася НХЛаўская чацьвёрка, першую шайбу на чэмпіянаце закінуў і Аляксей Калюжны. Разам з тым, найбольшы клопат пакідае рэалізацыя большасьці. У трох праведзеных матчах зь дзевятнаццаці падобных спробаў мы не рэалізавалі ніводнай.
Такім чынам, з трэцяга месца ў групе, бяз бонусных пунктаў, беларусы трапілі ў наступны раўнд, дзе іх чакаюць нацыянальныя каманды Расеі, Чэхіі і Даніі.
Расклад гульняў:
9 траўня: Беларусь — Расея (пачатак а 20:00);
10 траўня: Чэхія — Беларусь (пачатак а 19:30);
12 траўня: Данія — Беларусь (пачатак а 2:00, у ноч на 13 траўня).