IOWA выпусціла новую песню пад назвай «140». Гэты трэк — гімн будучага лета, здольны вырваць нас з мітусні будняў і вярнуць вострую прагу да жыцця і падарожжаў.

«140» была напісаная яшчэ ўзімку, калі музыкі поўным складам адпачывалі ў Тайландзе. Па нешчаслівай выпадковасці Каця трапіла там у аварыю на матацыкле, чым на некаторы час пазбавіла сябе актыўнага вольнага часу. Але затое атрымала магчымасць больш часу прысвяціць новым песням і працы на студыі, якая размясцілася там жа — у джунглях на востраве Самуі.

Адно з першых выкананняў гэтай песні адбылося ў час нядаўняга вялікага сольнага канцэрта IOWA ў Мінску. 2 мая ў Пецярбургу адбыліся здымкі кліпа на яе. Прэм'ера чакаецца ў канцы мая. Спампаваць кампазіцыю можна на iTunes.

Другі альбом IOWA павінен выйсці ў лістападзе 2016. Кліп на песню «Б'е біт» з яго за 7 месяцаў сабраў больш за 35 мільёнаў праглядаў на YouTube. IOWA намінаваная на Прэмію МузТВ 2016 у катэгорыі «Найлепшы поп-гурт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0