Фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай
ДТЗ адбылося ўвечары 12 мая на сталічнай вуліцы Магілёўскай у раёне скрыжавання з Валадзько.
Кіроўца «Сітраэна С5», які ехаў па Магілёўскай, не даў рады кіраванню, аўтамабіль вылецеў на тратуар і збіў дзвюх дзяўчат, якія ішлі па пешаходнай дарожцы.
Адна з пешаходаў загінула на месцы ДТЗ. Другая атрымала найцяжэйшыя траўмы і памерла ў рэанімацыі.
На выгляд абедзвюм дзяўчатам — каля дваццаці гадоў.
Паводзіны кіроўцы на месцы трагедыі не давалі падстаў меркаваць, што ён нецвярозы, кажуць сведкі здарэння.