На 37-м тыдні цяжарнасці Алена адправілася з Мінска да мужа ў Баранавічы. Але да канчатковай станцыі яна так і не даехала. Недалёка ад пасёлка Гарадзея проста ў электрычцы ў жанчыны адышлі воды. Цягнік затрымалі і на вакзал выклікалі хуткую дапамогу. Але прыезду медыкаў жанчына не дачакалася. Роды ў яе прымалі пасажыры электрычкі проста ў вагоне.

Па словах відавочцаў, цяжарнай стала дрэнна ў дарозе. Сярод пасажыраў пачалі шукаць медыкаў. У суседнім вагоне знайшліся дактары, якія ведалі, што рабіць у такіх сітуацыях.

— За некалькі хвілін да прыбыцця электрычкі нам на станцыю патэлефанавалі машыністы і папрасілі выклікаць хуткую. Маўляў, у адной з пасажырак пачаліся роды, - распавялі работнікі чыгуначнай станцыі Гарадзея.

— Дактары, якія знайшліся ў электрычцы, папрасілі затрымаць цягнік, выклікалі хуткую дапамогу і вывелі гэтую жанчыну на вуліцу падыхаць паветрам. Але тут, як я разумею, пачаліся схваткі. Яе зноў завялі ў вагон, паклалі на лаўку і пачалі прымаць роды, — распавёў Улад, які ехаў у той жа электрычцы. — Некаторыя пасажыры спачатку панікавалі, потым супакоіліся.

Калі прыехала хуткая, дзіця ўжо з'явілася на свет. У Алены нарадзілася дзяўчынка. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў іх з мужам. Маму разам з дачкой адвезлі ў Клецкую радзільню.

- Я раніцай была на аглядзе ў доктара. Хуткія роды ніхто не прагназаваў. І тут у цягніку ўсё здарылася. Я, вядома, спалохалася. Тым больш што ўсё адбылося вельмі хутка. Дзякуй тым пасажырам, якія мне дапамагалі. Дзякуючы ім дачка з'явілася на свет здаровай. Цяпер ужо ў радзільні яе аглядаюць дактары. Але я яшчэ не зусім прыйшла ў сябе пасля ўсяго, - распавяла Алена, якая стала шматдзетнай мамай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?