Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за красавік 2016 года не індэксуюцца, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Так, індэксацыя грашовых даходаў (заработнай платы, дзяржаўных стыпендый навучэнцам, стыпендый клінічным ардынатарам, стыпендый работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, і заработнай платы дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовага забеспячэння ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў за красавік 2016 года ў адпаведнасці з законам «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду іх памераў.

Паколькі індэкс спажывецкіх цэн за красавік не перавысіў пяціпрацэнтны парог да студзеня гэтага года (месяца перагляду базавай велічыні), устаноўленыя ад БВ дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта не індэксуюцца.

Таксама не індэксуецца ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў з 1 студзеня памер мінімальнай заработнай платы (Br2 млн 300 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?