14.05.2016 / 11:43

У Венесуэле абвешчана надзвычайнае становішча 3

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура абвясьціў вечарам у пятніцу надзвычайнае становішча ў краіне тэрмінам на 2 месяцы.

Ён абвінаваціў унутраных і зьнешніх ворагаў у падрыхтоўцы змовы з мэтай зьвяржэньня яго ўраду. Некалькімі гадзінамі раней прадстаўнікі амэрыканскіх выведслужбаў далі прэс-брыфінг, на якім яны папярэдзілі пра магчымасьць каляпсу краіны. 

Урад Мадура, па іх словах, знаходзіцца пад падвойным ціскам: палітычнай апазыцыі, якая спрабуе арганізаваць працэдуру адкліканьня прэзыдэнта і масавых пратэстаў, якія пашыраюцца і ўдзельнікі якіх усё часьцей зьвяртаюцца да гвалту. 

Адсутнасьць у крамах тавараў першай неабходнасьці, адключэньне электразабеспячэньня на некалькі гадзін кожны дзень па ўсёй краіне, самая высокая ў сьвеце інфляцыя прывялі да стварэньня небясьпечнай сытуацыі ў краіне, што можа прывесьці да кульмінацыі крызысу ў бліжэйшыя месяцы, папярэдзілі амэрыканскія аналітыкі. 

Улады Вэнэсуэлы рэзка скарачаюць імпарт для таго, каб зэканоміць сродкі на абслугоўваньне зьнешніх даўгоў цяперашняй восеньню і прадухіліць дэфолт, але гэтая мера пагаршае дэфіцыт самых розных прамысловых тавараў і харчаваньня. На гэтым тыдні паліцыя разагнала дэманстрацыі незадаволеных грамадзян у некалькіх гарадах краіны.

Па словах прадстаўнікоў амэрыканскай разьведкі, ЗША не спрабуюць паўплываць на развіцьцё падзей у Вэнэсуэле. Вашынгтон падтрымлівае кантакт з урадамі краін рэгіёну з мэтай выпрацоўкі мер, якія дапамогуць прадухіліць маштабны крызыс у краіне.

0
Казік / Адказаць
14.05.2016 / 11:53
Можа Рыгоравіч дапаможа свайму хаўрусніку?
0
Satan / Адказаць
14.05.2016 / 13:57
2Казік Абизацельна паможат, капеек новых два мешка адправит почтай.
0
P(.) / Адказаць
14.05.2016 / 15:21
Жаль Чавэс не дажыу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру