14.05.2016 / 14:08

Пуцін публічна загадаў віцэ-прэм'еру Рагозіну падцягнуць гальштук ВІДЭА 12

Забаўны эпізод здарыўся перад пачаткам выніковай нарады расійскага генералітэта па абаронным комплексе. Уладзімір Пуцін, накіроўваючыся да свайго месца, нечакана зрабіў заўвагу віцэ-прэм'еру Дзмітрыю Рагозіну:

— Гальштук папраўце!

Гальштук у Рагозіна, чыё месца было праваруч ад Пуціна, сапраўды быў з'ехаўшы на бок.

Рагозін — расійскі віцэ-прэм'ер, адказны за абаронную прамысловасць. Ён вылучаецца ультраправымі і ультранацыяналістычнымі поглядамі.

Гнеў Пуціна нядаўна быў выкліканы зрывам запуску ракеты з новага касмадрома «Усходні», будаўніцтва якога курыраваў акурат Рагозін.

Сяргей Гезгала

0
LMI / Адказаць
14.05.2016 / 14:53
А ен там таматы пад сраку нікому не кладзе для сьмеху і забаваў, як тое Сталін рабіў з Хрушчовым? Ці можа як Іван Жахлівы (нарадзіла ж Алена Глінская свалату) са сваімі апрычнікамі па начной Маскве гойсае з сабачымі галавамі на баку?
0
гаспадар літоўскі. / Адказаць
14.05.2016 / 14:56
Як у войску: - рамень пад -цягнуць !
0
Тургенеў з-пад Барысава / Адказаць
14.05.2016 / 15:28
Боец, почему у вас галстук на яйцах болтается! Два наряда вне очереди - шагом марш в кремлевский туалет...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру