14.05.2016 / 15:29

У канфлікце за права абслугоўваць могілкі ў Маскве забітыя мінімум чатыры чалавекі абноўлена 10

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі каля 50 удзельнікаў масавай бойкі і перастрэлкі на Хаванскіх могілках у Маскве. У выніку бойкі загінулі два чалавекі. У сувязі з гэтым заведзеная справа аб забойстве.

«Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы паведамляў, што загінуў паліцэйскі. РБК перадаваў, што загінулі двое супрацоўнікаў паліцыі. У МУС гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

Колькасць пацярпелых дакладна невядома. У адных паведамленнях гаворыцца, што іх 10 (з улікам двух загінулых), у іншых - што каля 15 чалавек. На месцы бойцы канфіскавалі агнястрэльную зброю.

Спачатку маскоўская паліцыя паведамляла, што ў бойцы ўдзельнічалі каля 400 чалавек. У пазнейшых паведамленнях гаворыцца, што ўдзельнікаў было каля 200 чалавек.

Паводле папярэдніх дадзеных, у бойцы ўдзельнічалі ўраджэнцы Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. У паліцыі кажуць, што яны «не падзялілі тэрыторыю абслугоўвання могілак».

0
LMI / Адказаць
14.05.2016 / 16:18
Могілкі бываюць рэйдарскімі???
0
Анна / Адказаць
14.05.2016 / 16:49
Дикари
0
Іўь / Адказаць
14.05.2016 / 17:16
Такое пачуцце, што яны там з глузду зэехалі.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру