«Інфармацыя аднаго з заходніх агенцтваў, распаўсюджанай 25 красавіка 2016 года, пра тое, што нібыта фермерская гаспадарка «Родны шлях» Хойніцкага раёна пастаўляе малако з перавышэннем утрымання радыенуклідаў, не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца на сайце Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі.

«Па выніках праведзенага расследавання наконт радыялагічнага якасці малака ў фермерскай гаспадарцы «Родны шлях» Хойніцкага раёна перавышэнне ўтрымання радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у малацэ і кармах не выяўлена», — сказана ў паведамленні дэпартамента.

Пратаколы выпрабаванняў абвяшчаюць, што ўдзельная актыўнасць цэзію-137 у малацэ складае менш за 2,8 Бк/кг, стронцыю-90 — менш за 2,5 Бк/кг. «Названыя значэнні не перавышаюць дапушчальныя ўзроўні (па колькасці цэзію-137 — не больш за 100 Бк/кг, стронцыю-90 — не больш за 3,7 Бк/кг), устаноўленыя гігіенічным нарматывам ГН 10-117-99 «Рэспубліканскія дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у харчовых прадуктах і пітной вадзе», — паведамляе Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?