14.05.2016 / 17:41

Дурны сон. На чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь прайграла Венгрыі 2:5 52

Цяпер беларусам давядзецца змагацца за захаванне месца ў эліце.

iihfworlds2016.com

На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі 14 мая прайграла Венгрыі з лікам 2:5 (1:2, 1:2, 0:1). Гэта першая перамога венграў на чэмпіянатах свету ў элітным дывізіёне з 1939 года. 

Становішча камандаў: Фінляндыя, Канада — 15 (5 гульняў), ЗША — 9 (5), Германія — 7 (5), Славакія — 6 (5), Францыя — 5 (5), Венгрыя — 3 (6), Беларусь — 3 (6, розніца шайбаў 13—32).

Беларусам застанецца правесці ў аўторак матч з Францыяй, а Венгрыя ў панядзелак гуляе з Германіяй.

Каб застацца ў эліце, беларусам трэба перамагаць Францыю. Параза адправіць Беларусь у ніжэйшы дывізіён.

Шанцаў на плэй-оф няма нават тэарэтычных.

***

У нашых хакеістаў на гэтым першынстве адна перамога (Славакія, 4:2) і пяць паразаў (Фінляндыя, 2:6; ЗША, 3:6; Канада, 0:8; Германія, 2:5; Венгрыя, 2:5).

0
Джон Жарптушкін / Адказаць
14.05.2016 / 17:15
Вось каб яшчэ Батсване ў хакей прадулі!
0
Мордехай В. / Адказаць
14.05.2016 / 17:19
Только тотальная криворукость игроков сборной Вугорщины (они совершенно не умеют пасовать - половина атак заканчивается не пойми чем) спасает. Бо беларусы тупо медленнее. Медленнее зорки Кучерявой Хакейной Лиги чем игроки (страшно подумать!) австрийского и венгерского чемпионатов.
0
Inhvar / Адказаць
14.05.2016 / 17:37
Яшчэ больш лядовых арэн!
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру