14.05.2016 / 19:46

«Барселона» 24 раз стала чэмпіёнам Іспаніі па футболе 1

marca.es

У матчы апошняга тура футбольнага першынства «Барселона» выйграла ў гасцях у «Гранады» з лікам 3:0 (хет-трык Луіса Суарэса) і ў 24 раз стала чэмпіёнам Іспаніі па футболе.

«Рэал» перамог у гасцях «Дэпартыва» з лікам 2:0 і фінішаваў на 2-е месцы. Мадрыдскі «Атлетыка» — на трэцім месцы.

Барселона — 91, Рэал — 90, Атлетыка — 85 (37 гульняў)

«Рэал» 32 разы перамагаў у чэмпіянаце. А 28 мая «Рэал» і «Атлетыка» згуляюць у фінале Лігі чэмпіёнаў.

0
Чытач / Адказаць
14.05.2016 / 20:07
Ну што, да Еўрабачання застаецца 2 гадзіны. Ад гледачоў залежыць хто атрымае 12 балаў ад Беларусі - Украіна ці Расія!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру