Крэмль звярнуўся да ўладальнікаў тэлеканала РБК з патрабаваннем звольніць кіраўніцтва холдынгу пасля таго, як быў апублікаваны артыкул «Насупраць «палаца Пуціна» пад Геленджыком пачнуць разводзіць вустрыц». Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу. Па словах суразмоўцы агенцтва, гэта стала апошняй кропляй для кіраўніцтва краіны.

Крэмль афіцыйна абвяргае факт ціску на холдынг.

Раней расейскі сайт «Медуза» паведамляў, што ператрусы ў групе ОНЭКСІМ, якой належыць РБК, санкцыянаваў асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Яму не падабаліся публікацыі ў РБК пра ягоную сям'ю. РБК распавядаў пра дачку прэзідэнта Кацярыну Ціханаву і яе мужа (зяця Пуціна) Кірыла Шамалава, які адразу пасля жаніцьбы стаў мільярдэрам.

13 мая стала вядома, што звольнены галоўны рэдактар газеты РБК Максім Солюс. Услед за ім па ўласным жаданні сышлі галоўрэд холдынгу РБК Раман Баданин і шэф-рэдактар РБК Лізавета Асяцінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?