Орган лукашэнкаўскага холдынгу «Літаратура і мастацтва» зьмясьціў вельмі крытычныя артыкулы пра новыя кнігі Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай.
Орган лукашэнкаўскага холдынгу «Літаратура і мастацтва» зьмясьціў вельмі крытычныя артыкулы пра новыя кнігі Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай.
Жанна Капуста абвінаваціла аўтара кнігі «Страла каханьня, любові крыж» у «аднастайнасьці». Сваю думку спн.Капуста аргумэнтуе тым, што ў вершах Шніпа зачаста паўтараецца вобраз Храму. Прыводзіцца ажно пяць прыкладаў зь вершаў, дзе гэтае слова паўтараецца з загалоўнай літары.
Акрамя таго, некаторыя «тэматычныя паралелі» ў творчасьці спадара Шніпа крытык знаходзіць «выпадковымі» й «недарэчнымі». Напрыклад, прыводзіцца ўрывак зь дзіцячых успамінаў аўтара і верш, які ідзе адразу пасьля:
- Ты плакаў, сьмяяўся — ты жыў.
Ты бачыў Хрыста на крыжы…
«Узьнікае… пытаньне: «Што хацеў сказаць аўтар?», на якое я не знайшла адказу», — кажа крытык. «Мне здаецца, — завяршаецца артыкул, — што паэты, якія маюць імя ў літаратуры — а В.Шніп такое імя мае, — павінны мець большую адказнасьць перад чытачом».
В.Шніп ёсьць галоўным рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва «Мастацкая літаратура», а ў мінулым кіраваў самой газэтай «ЛіМ», таму крытыка на ягоны адрас можа быць не выпадковай.
Зьвярнула ўвагу, што нядаўна ў газэце зьявіўся артыкул з крытыкай кнігі Людмілы Рублеўскай, жонкі сп.Шніпа і аглядальніцы газэты «Советская Белоруссия».
Нядаўна кіраўнік афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Чаргінец выступіў з крытыкай «ворагаў дзяржавы», што праніклі ў пісьменьніцкія арганізацыі і падрыхтавалі «нячэсны» сьпіс сацыяльна значнай літаратуры. Хадзілі таксама чуткі пра канфлікт Чаргінца з рэдактарам «Советской Белоруссии» ў барацьбе за ўплывы.
Варта адзначыць, што ў лукашэнкаўскіх выданьнях ніколі не публікуюцца крытычныя водгукі пра творчасьць асобаў, што знаходзяцца ў фаворы. Так, творчасьць самога ген.Чаргінца на гэтым гістарычным этапе знаходзіць выключна пазытыўны прыём, яе заўжды бачаць разнастайнай і дарэчнай.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары