15.05.2016 / 11:55

Чаму на «Еўрабачанні» нявыгадна быць краінай-агрэсарам — аналіз галасавання за Расію 28

Як галасуюць прафесійныя журы еўрапейскіх краін, якія пацярпелі ад расійскіх (і савецкіх) умяшальніцтваў за апошняе стагоддзе?

Пачнем ад акупацыі балтыйскіх краін і вайны з Фінляндыяй ды працягнем да агрэсіі у Грузіі і Украіне.

Літва. Гледачы (галасамі рускай дыяспары) паставілі Расію на 3-е месца, але, па меркаванні журы, Сяргей Лазараў найгоршы сярод усіх канкурсантаў.

Эстонія. Гледачы ставяць Расію на 1-е месца, а журы — на 18-е.

Фінляндыя. Па меркаванні гледачоў у Расіі 3-е месца, па меркаванні журы — толькі 14-е.

Польшча. Падобная сітуацыя — трэцяе месца ад гледачоў. І толькі 13-е — ад журы.

Венгрыя. Другое месца ад гледачоў і толькі 13-е — ад журы.

Чэхія. Гледачы адзначылі Сяргея Лазарава «срэбрам», а журы паставіла Расію на апошняе, 25-е месца.

Грузія. Ад гледачоў Лазараў атрымаў 3-е месца, ад журы — 23-е.

Украіна. Гледачы аддалі Лазараву «золата», але журы апусціла яго на 22-е месца.

Выключэннем стала толькі Латвія, журы якой паставіла Расію на 4-е месца.

Дзеля справядлівасці адзначым, што ёсць удзельнікі, якія, наадварот, пастаянна дэманструюць падтрымку прадстаўнікам той ці іншай краіны. Напрыклад, журы Грэцыі і Кіпра фактычна адзінагалосна паставіла Расію на першае месца.

БЮ

0
Андрей / Адказаць
15.05.2016 / 12:09
Голосование жюри - худшее, что есть на Евровидении. Тут дело не только в баллах для России. Посмотрите на баллы Польши, а потом на голосование зрителей. В прошлом году жюри ставили высшие баллы Швеции, хотя по зрительскому голосованию лучшей была Италия. Тот же IVAN, нравится он кому или нет, по итогам зрительского голосования имел куда большие баллы, чем от жюри. В конце-концов, Украина по зрительскому голосованию отдала 12 России, а Россия Украине - 10, но жюри поставили 0!!! Так что НН, не высасывайте из пальца политику, когда речь идёт об обычном некомпетентном и предвзятом жюри.
0
тутэйший / Адказаць
15.05.2016 / 12:39
жду статью "почему на евровидении не выгодно участвовать мирным странам во время чужих войн"
0
Юрась Беларус / Адказаць
15.05.2016 / 12:42
Усё правльна журы зрабіла. Прафесіяналам сцэны ставіць слабую, энергетычна ніякую песню, трымаючуюся выключна на спецэфектах, на першае месца - не паважаць самога сябе. І безаглядна любіць Расію. Дарэчы, беларускае журы паставіла Украіне 7 балаў (4 месца), Расіі - 12 балаў (1 месца).
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру