Форвард зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Стась выбачыўся за свае паводзіны ў мікст-зоне пасля матчу з Венгрыяй (2:5).

— Хацеў бы папрасіць прабачэння за тое, што адбылося. Эмоцыі паглынулі. Не трэба было адказваць у такой форме. Усе гульцы і трэнеры сапраўды вельмі перажываюць, што чэмпіянат свету складваецца для нас так няўдала. І хачу сказаць вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі сюды і падтрымліваюць каманду нягледзячы ні на што. Гэтая падтрымка цяпер сапраўды вельмі важная.

— Прыгадаў аналагічны па цяжару эпізод кар'еры?

— Напэўна, тры гады таму ў Даніі. Пасля няўдалай алімпійскай кваліфікацыі было нешта падобнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?