15.05.2016 / 15:19

Тры чалавекі загінулі пры пажары ў Полацкім раёне

У Полацкім раёне пры пажары загінулі тры чалавекі, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Ткачава паступіла ў ноч на 15 мая.

Дом гарэў адкрытым полымем. Пры ліквідацыі пажару ў пакоі знойдзеныя целы двух мужчын, папярэдне, гаспадара дома і яго сына. Праз некаторы час пасля тушэння пажару ў гэтым жа пакоі ратавальнікі знайшлі цела яшчэ аднаго мужчыны, жыхара Наваполацка.

У прыватнасці, пры пажары знішчаны дах дома, перакрыццё столі, пашкоджаныя сцены і маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца, папярэдняя версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём аднаго з загінулых, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру